Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:31 ]  Міністр замежных справаў Велікабрытаніі Джэк Строў лічыць, што ваенная аперацыя ў Іраку была апраўданая


ЛЁНДАН: Міністр замежных справаў Велікабрытаніі Джэк Строў паўторна выступіў у абарону пазыцыі Лёндану ў справе вайны ў Іраку. Ён адхіліў абвінавачаньні у тым, што разьведвальныя дадзеныя аб тым, што Ірак можа хутка авалодаць зброяй масавага зьнішчэньня, якія паслужылі падставай для ўдзелу ў вайне, былі перабольшаныя. Міністр адзначыў, што ваенная аперацыя супраць Багдаду была апраўданая нават без больш канкрэтных доказаў таго, што Ірак працуе над забароненай зброяй. “ Я, зразумела, вельмі спадзяюся на тое, што мы знойдзем пераканаўчыя доказы таго, што працаваў над зброяй масавага зьнішчэньня, але калі і не знойдзем, дык ўсё роўна, рашэньне аб ваеннай аперацыі 18 сакавіка было апраўданае” Былы міністр замежных справаў Робін Кук, які падаў у адстаўку ў сувязі з вайной супраць Іраку лічыць, што разьведвальная інфармацыя наконт ірацкай зброі масавага зьнішчэньня была недакладная.
XS
SM
MD
LG