ТЭЛЬ АВІЎ: Ізраільскія і палестынскія прадстаўнікі лічаць, што ў хуткім часе будзе дасягнутае пагадненьне аб вывадзе ізраільскіх сілаў з Паласы Газы. Вывад ізраільскіх сілаў і спыненьне атакаў з боку палестынцаў, зьяўляецца ключавай перадумовай ажыцьцяўленьня мірнага пляну званага “ дарожнай мапай”. Сёньня, у часе аперацыі вышуку аднаго з сябраў іслямскай групоўкі Хамас, у Паласе Газы загінулі чатыры палестынцы і адзін ізраільскі салдат.