Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:55 ]  Савудаўская Арабія заклікала іслямскіх баевікоў здацца дабраахвотна

РЫЯД: Улады Савудаўскай Арабіі заклікалі іслямскіх баевікоў дабраахвотна здацца ўсьлед за чалавекам, які абвінавачваецца ў бомбавых замахах у траўні. Учора, здаўся Алі Абд-аль-Рахман аль Гамдзі. ЗША падазраюць, што ён кіраваў замахамі ў Рыядзе 12 траўня, калі загінулі 35 чалавек, у тым ліку 8 амэрыканцаў. Праўдападобна, раней ён ваяваў у Афганістане. і цесна зьвязаны з сеткай Аль Кайда. Міністр унутраных справаў Савудаўскай Арабіі прынц Наеф заявіў, што калі баевікі не здадуцца самі, сілы бясьпекі ўсё роўна зловяць іх.
XS
SM
MD
LG