Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:52 ]  Іранскія ўлады затрымалі 4 тысячы ўдзельнікаў пра-рэфармісцкіх пратэстаў


ТЭГЭРАН: Сілы бясьпекі Ірану арыштавалі 4 тысячы ўдзельнікаў апошняй хвалі пра-рэфармісцкіх пратэстаў. Пратэсты пачаліся 10 чэрвеня і працягваліся 10 дзён. У міжчасе група іранскіх студэнтаў заклікала прэзыдэнта краіны Мухамада Хатамі абараніць свабоду згуртаваньняў і слова, або падаць у адстаўку. У адкрытым лісьце на імя прэзыдэнта, 106 актывістаў напісалі, што ліст зьяўляецца апошняй спробай дыялёгу з уладамі. На іхную думку, канчатковы зрыў гэтага дыялёгу будзе мець трагічныя наступствы джля краіны.
XS
SM
MD
LG