Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:18 ]  Падазраваны у арганізацыі тэракту арыштаваны у Саудаўскай Арабіі

РЫЯД У САўдаўскай Арабіі быў арыштаваны учора вайсковец, падазраваны ў арганізацыі нядаўняга тэрарыстычнага акту у сталіцы краіны Эр Рыядзе. Ахвярамі гэтага тэракту – 12 траўня -- сталіся 43 чалавекі, у іх ліку і 9 тэрарыстаў-самагубцаў, злучаных з сецівам Аль Кайды. Арыштаваны, як паведамляецца, здаўся паліцыі дабраахвотна. Мяркуецца, што ён парваў свае сувязі з Аль Кайдай. Ён быў у росшуку разам з 19 падазраванымі ад таго часу, як паліцыя выявіла сховішча зброі на пачатку мінулага месяца у Рыядзе. Мяркуецца, што ўся група атрымоўвала распараджэньні ад кіраўніка Аль Кайды Асамы Бін Ладэна.
XS
SM
MD
LG