Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:49 ]  Улады Ізраілю выставілі ўльтыматум палестынскаму прэм'еру


ЕРУСАЛІМ. Улады Ізраілю далі прэм'ер-міністру Палестынскае аўтаноміі Махмуду Абасу тэрмін ад 7 да 10 дзён каб пачаць ліквідацыю экстрэмісцкіх груповак. Калі палестынскія ўлады самі не справяцца з тэрарыстамі, гэта зробіць Ізраіль – сказаў сёньня сябра ўраду Ўзі Ландаў. Сёньня ж два палестынцы былі забітыя і два арыштаваныя ў часе спробы прайсьці на тэрыторыю Ізраілю з Заходняга берагу Ярдану. У забітых знойдзеная выбухоўка. Лідар Палестынскае аўтаноміі Ясір Арафат цьвердзіць, што «Хамас» і іншыя радыкальныя групоўкі абвесьцяць пра замірэньне з Ізраілем у бліжэйшыя гадзіны. Аднак, лідары груповак кажуць, што яшчэ абмяркоўваюць гэтае пытаньне.
XS
SM
MD
LG