Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:36 ]  Басьнійскі сэрб у Гаагскім Трыбунале прызнаў сябе вінаватым


ГААГА. Басьнійскі сэрб, перададзены Гаагскаму Трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў, прызнаў сябе вінаватым праз паўтара гады пасьля пачатку працэсу. 33-гадовы Прэдраг Банавіч, які служыў ахоўнікам у сэрбскім канцэнтрацыйным лягеры Кератэрм у часе вайны на Балканах, абвінавачваецца ў зьбіцьці і катаваньні зьняволеных. Кератэрм – адзін з трох сэрбскіх канцэнтрацыйных лягераў у Босьніі, дзе былі забітыя і закатаваныя тысячы мусульманаў і харватаў.
XS
SM
MD
LG