Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:07 ]  ЗША заклікалі да падтрымкі іхнай пазыцыі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі й Ірану


ЛЁНДАН. Дараднік прэзыдэнта ЗША Кандаліза Райс заклікала ўсясьветную супольнасьць падтрымаць пазыцыю ЗША ў дачыненьні да Паўночнай Карэі й Ірану, якія, паводле Вашынгтону, распрацоўваюць праграму вытворчасьці ядзернай зброі. Райс падкрэсьліла, што ў дачыненьні да гэтых дзьвюх краінаў патрэбныя больш жорсткія захады. Закрануўшы сытуацыю на Блізкім Усходзе, Райс, сьледам за Джорджам Бушам, паўтарыла, што экстрэмісцкая групоўка «Хамас» – адно з самых сур'ёзных перашкодаў на шляху да міру мусіць быць зьліквідаваная. Дарадніца прэзыдэнта ЗША заклікала арабскія краіны спыніць падтрымку «Хамасу» і іншых радыкальных груповак. Райс зрабіла гэтую заяву ў Лёндане – па дарозе на Блізкі Ўсход.
XS
SM
MD
LG