Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:44 ]  У Іраку працягваюцца напады на вайскоўцаў кааліцыі


БАГДАД. У Іраку на дарозе, якая зьвязвае Багдад зь міжнародным аэрапортам, у часе калі па ёй рухалася аўтакалёна, адбыўся выбух. У калёне былі машыны электракампаніі, якія суправаджала бронетэхніка Злучаных Штатаў. Забіты ірацкі службовец. Яшчэ адзін іракец і трое вайскоўцаў ЗША – параненыя. Бронетранспарцёр, які знаходзіўся недалёка ад месца выбуху, пайшоў на дапамогу і трапіў у аварыю. Загінуў марскі пэхацінец і параненыя – двое. На поўнач ад Багдаду выбухнуты нафтавод – гэта ўжо шостая дывэрсыя цягам апошніх двух тыдняў. Вялікая Брытанія заявіла, што пасьля таго, як у аўторак у Іраку загінулі шэсьць брытанскіх вайскоўцаў, захады ў бясьпецы там стануць больш жорсткімі.
XS
SM
MD
LG