ПРЫШЦІНА. У сталіцу Косава Прышціну прыехала дэлегацыя НАТА начале з гэнэральным сакратаром альянсу Джорджам Робэртсанам. Паводле ягоных словаў, галоўная мэта візыту – прадэманстраваць гатовасьць НАТА забясьпечыць бясьпеку і станаўленьне дэмакратыі ў рэгіёне. Ад 1999 году Косава знаходзіцца пад кіраўніцтвам часовай адміністрацыі ААН. Тут дыслякаваныя блізу 25 тысячаў міжнародных міратворцаў – пераважна вайскоўцаў НАТА.