ДЖАКАРТА. У Інданэзіі працягваецца суд над Абу Бакарам Башырам, абвінавачаным у арганізацыі тэрактаў у 2000-ым годзе, у выніку якіх загінулі 19 чалавек. Адзін са сьведкаў паведаміў суду, што Башыр ўзначальвае экстрэмісцкую групу, на якую ўскладаюць адказнасьць за выбух на выспе Балі ў кастрычніку летась, калі загінулі больш як 200 чалавек. Сьведка, які сьведчыў па відэатэлефоне з Сінгапуру, абвінаваціў Башыра і ў падрыхтоўцы замаху на прэм'ер-міністра Інданэзіі Мэгаваці Сукарнапутры.