Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:32 ]  Літва і Польшча папрасілі дапамогі ў Эўразьвязу


ВІЛЬНЯ. Літва і Польшча, на ўзроўні прэм'ер-міністраў, зьвярнуліся да Эўразьвязу па дапамогу ў пытаньні аб'яднаньня іхных электрасетак. Ажыцьцяўленьне гэтага праекту «азначае ня толькі пабудову «электрамаста», але і злучэньне электрасетак усіх дзяржаваў Балтыі з Заходняй Эўропы, стварэньне сумеснага энэргэтычнага рынку Эўразьвязу» – сказана ў лісьце Альгірдаса Бразаўскаса і Лешака Мільлера на ймя старшыні Эўракамісіі Рамана Продзі. Праектны кошт працы – 434 мільёны эўра. Электрычны мост у Польшчу гарантаваў бы Літве незалежнасьць ад энэргасістэмы былога СССР. Для Вільні гэта вельмі йстотна ў сувязі з закрыцьцём Ігналінскай АЭС, якая дае блізу 80% усёй электраэнэргіі краіны.
XS
SM
MD
LG