Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:30 ]  У Прыднястроўі пачаліся манэўры міратворчых сілаў


КІШАНЁЎ. У Прыднястроўі пачаліся манэўры сумесных міратворчых сілаў Расеі, Украіны, Малдовы і Прыднястроўя. Паводле прадстаўнікоў аб'яднанага штабу міратворцаў, у часе манэўраў адпрацоўваецца баявая гатовасьць групаў апэратыўнага рэагаваньня ў справе разблякоўкі міратворчых пастоў і зьнішчэньні «бандфармаваньняў» у зоне бясьпекі прыднястроўскага канфлікту. У манэўрах, якія пройдуць на мосьце праз рэчку Днестар, у раёне места Бэндэры, задзейнічаныя бронетранспарцёры, аўтамабілі і іншая ваенная тэхніка. За манэўрамі назіраюць акрэдытаваныя ў Малдове ваенныя аташэ ЗША, Румыніі, Украіны і Расеі.
XS
SM
MD
LG