СУХАДОЛЬСК (Украіна). Паводле ўдакладненых дадзеных у месьце Сухадольск з падазрэньнем на вірусны гэпатыт А шпіталізаваныя 429 чалавек, сярод якіх 126 дзяцей. Раптоўны рост колькасьці хворых зьвязаны з заканчэньнем месячнага інкубацыйнага пэрыяду ад часу першых зваротаў да лекара – 9 травеня. Паводле прагнозаў, агульная колькасьць хворых можа скласьці некалькі тысячаў чалавек. Краснадонская інфэкцыйная лякарня, куды былі прывезеныя першыя хворыя ўжо перапоўненая. У Сухадольску разгорнутыя стацыянары на 346 месцаў на базе паліклінікі і гарадзкой школы.