Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:32 ]  Буш ня верыць, што Хамас прапаноўваў спыніць змаганьне


ЕРУСАЛІМ Чатыры палестынцы загінулі пад час ракетнага удару і перастрэлкі у паласе Газа. з ізраільскімі вайсковымі сіламі ўчора. У ліку загіблых у паласе Газа, як паведамляецца, двое ваяўнікоў Хамаса. У выніку ізраільскага ракетнага удару па машыне на поўдні Газы загінулі два жыхара Палестыны, у тым ліку адна жанчына. Пад час удару быў паранены адзін з апэратыўных ваяўнікоў Хамаса. Ўчора з’явідіся паведамленьні, што вайсковыя ісламісцкія групоўкі, у тым ліку і Хамас, пагадзіліся часова спыніць напады на Ізраіль. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр заявіў, што хаця гэтыя паведамленьні не былі яшчэ пацьверджаныя, любыя крокі дзеля зьмяншэньня і спыненьня гвалту будуць вітацца. Прэзідэнт ЗША Д Буш выказаў скептыцызм адносна паведамленьня пра магчымую згоду Хамаса і іншых іслямісцкіх вайсковых груповак спыніць змаганьне.
XS
SM
MD
LG