ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і лідэры Эўразьвязу дамовіліся ўзгоднена весьці больш жорсткую барацьбу з міжнародным тэрарызмам. “І ЗША і Эўразьвязу пагражае глябальны тэрор, і мы мае намер перамагчы яго, -- заявіў Джордж Буш на прэсавай канфэрэнцыі ў часе саміту ЗША-Эўразьвяз ў Вашынгтоне. Джордж Буш паведаміў пра падпісаныя пагадненьні аб юрыдычным супрацоўніцтве ў барацьбе з тэрарызмам. Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, лідэры ЗША й Эўразьвязу пагадзіліся, што Іран павінен выконваць свае міжнародныя абавязацельствы й не распрацоўваць ядзерную зброю.