Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:43 ]  Паводле палестынскага боку, групоўкі Хамас і Ісьлямскі Джыгад пагадзіліся на перамір'е


ЕРУСАЛІМ. Прадстаўнік палестынскай урадавай групоўкі Фатах кажа, што радыкальныя ісьлямісцкія групоўкі Хамас ды Ісьлямскі Джыгад пагадзіліся на перамір’е ў ізраільска-палестынскім канфлікце. Цягам трох месяцаў яны устрымаюцца ад нападаў на ізраільскія войскі. Паводле агенцыі “Асашыэйтэд Прэс” афіцыйнае пагадненьне будзе падпісанае сёньня пазьней. Джордж Буш скептычна паставіўся да паведамленьняў аб падпісаньні пагадненьня палестынскімі ваяўнікамі аб спыненьні нападаў на ізраільцаў. “Я паверу, калі пабачу гэтае” – сказаў ён. Джордж Буш патрабаваў дэмантаваць Хамас ды іншыя ваяўнічыя групоўкі.
XS
SM
MD
LG