ТЭГЕРАН. Іранскія парляментары заклікалі прэзыдэнта Мухамада Хатамі выказаць сваю пазыцыю наконт масавых затрыманьняў студэнтаў. Дэпутаты кажуць, што сотні студэнтаў былі арыштаваныя ў гэтым месяцы за ўдзел у пратэстах. Падчас пратэстаў гучала крытыка цяперашніх ісьлямісцкіх уладаў Ірану. Дагэтуль невядомае месцазнаходжаньне некаторых затрыманых студэнтаў. Прэзыдэнт Хатамі сёньня заклікаў судовыя ўлады Ірану засяродзіцца на ахове закону і не займацца ўціскам грамадзянскіх правоў.