Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:04 ]  Пратэсты сябраў прафсаюзу ў Сэрбіі


БЯЛГРАД. Тысячы сябраў прафсаюзу сёньня ўзялі ўдзел у пратэсце ў сталіцы Сэрбіі. Яны пратэставалі супраць урадавага пляну прыватызацыі і супраць росту беспрацоўя. Прыкладна 5 тысячаў дэманстрантаў прайшлі праз цэнтар Бялграду да ўрадавага будынку, дзе пратэст скончыўся мірна. З часу прыходу да ўлады ў 2000 годзе, пра-дэмакратычны ўрад Сэрбіі абяцае маштабныя рэформы, у тым ліку закрыцьцё непрыбытковых дзяржаўных прадпрыемстваў. Многія рабочыя выступаюць супраць гэтых плянаў, бо баяцца росту беспрацоўя. Яно ў Сэрбіі і без таго на вельмі высокім узроўні.
XS
SM
MD
LG