ЛЁНДАН. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і ягоная жонка Людміла прыбылі ў Шатляндыю на другі дзень свайго візыту ў Вялікую Брытанію. У сталіцы Шатляндыі – Эдынбургу – Пуцін выступіць перад групай бізнэсоўцаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Учора расейскага прэзыдэнта прыняла каралева Брытаніі, а на заўтра заплянаваная сустрэча з брытанскім прэм’ер-міністрам Тоні Блэрам. Візыт Пуціна ў Брытанію мае дапамагчы палепшыць брытанска-расейскія дачыненьні, сапсаваныя вайной у Іраку. У гэтым канфлікце Брытанія цалкам падтрымала Злучаныя Штаты, у той час, як Расея выступала супраць вайны.