БАГДАД. Кіраўнік амэрыкана-брытанскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр заявіў, што зьнікненьні электрычнасьці ў Багдадзе -- сабатаж з боку прадстаўнікоў рэжыму Садама Хусэйна. Значная частка Багдаду ня мае электрычнасьці ад панядзелка. Некаторыя трубаправоды ў Іраку таксама ня дзейнічаюць пасьля выбухаў. Амэрыканская адміністрацыя называе ўсё гэта вынікам сабатажу.