ТЭЙЛ (Славакія) Сёньня у гэтым славацкім горным курортным месьце сустрэнуцца кіраўнікі Вышэградцкай Чацьвёркі дзеля абмяркаваньня будучыні гэтае групы пасьля далучэньня іх краінаў да Эўразьвязу. Будзе абмеркоўвацца выкарыстаньне грошаў з Вышэградцкага фонду, які фінансуе аб’яднаныя праекты і супрацоўніцтва з іншымі краінамі. Возьмуць удзел прэм’ер-міністар Чэхіі Уладзімер Шпідла, прэм’ер Полльшчы Лешэк Міллер і прэм’ер Славакіі Мікулаш Дзурінда. Вугорскага прэм’ера будзе прадстаўляць міністар замежных справаў Ласло Ковач.