Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:28 ]  сьмерць шасьці брытанскіх вайсковых афіцэраў у Іраку ня спыніць Брытанію у выкананьні яе місіі у Іраку

ЛЁНДАН Міністар абароны Вялікай Брытаніі Джэфры Хун заявіў, што сьмерць шасьці брытанскіх вайсковых афіцэраў у Іраку ня спыніць Брытанію на шляху выкананьня яе місіі па абароне Іраку. 6 брытанскіх афіцэраў былі забітыя учора блізу места Амараг на поўдні Іраку . Гэта здарылася на паліцэйскім пункце, дзе брытанскія афіцэры вучылі мясцовых ірацкіх паліцыянтаў. Яшчэ 8 брытанскіх жаўнэраў былі параненыя у розных інцэндэнтах у гэтым рэгіёне. Рэгіён у навакольлі Амарагу, недалёка ад іранскае мяжы, лічыцца прараўнальна ціхім і бясьпечным месцам у Іраку, дзе даволі пасьпяхова адбываецце павеннае наладжваньне жыцьця – кааліцыйныя войскі апякуюцца тут шпіталямі, школамі, наладжваньнем паліцэйскай службы аховы парадку. Гэн. Рычард Майер, які ачольвае кіраўнікоў кааліцыйных войскаў, заявіў учора, што вайсковыя сілы, якія яшчэ ёсьць у Іраку, будуць праводзіць рэйды у месцы, дзе працягваецца супраціў кааліцыйным войскам.
XS
SM
MD
LG