Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:15 ]  Cупярэчнасьці ў справе затрыманьня ў грэцкіх водах карабля з выбуховымі рэчывамі

АТЭНЫ. Афіцыйныя асобы Грэцыі адхілілі крытыку з боку суданскіх уладаў, зьвязаную з затрыманьнем грэцкай паліцыяй карабля, на борце якога было болей за 680 тон выбуховых рэчываў. Груз накіроўваўся ў Судан. Міністар замежных справаў Судану Мустафа Асман Ісмаіл заявіў, што выбуховыя рэчывы перапраўляліся туніскай фірмай на адрас суданскай кампаніі. Тым ня меньш, міністар марскога гандлю Грэцыі Георгеас Анамэрытыс заявіў, што раней было высьветлена, што гэтая кампанія – ня болей, чым паштовая скрынка.
XS
SM
MD
LG