Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:12 ]  У Пэкіне за 12 дзён не было ніводнага новага выпадку САРС


ЖЭНЭВА. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя сёньня выкрэсьліла Пэкін са сьпісу гарадоў, жыхарам якіх пагражае захворваньне на атыповую прэўманію САРС, а таксама адклікала сваё папярэджаньне што да небясьпекі вандровак у Пэкін. У сталіцы Кітаю было зарэгістравана болей за дзьве з паловай тысячы выпадкаў захворваньняў на атыповую пнэўманію, ахвярамі якой сталі болей за 340 чалавек. Але за апошнія 12 дзён ніводнага новага выпадку захворваньня зафіксавана не было.
XS
SM
MD
LG