Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:08 ]  Распачаўся 4-дзённы візыт Пуціна ў Вялікую Брытанію

ЛЁНДАН. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін прыляцеў у Лёндан з чатырохдзённым дзяржаўным візытам, мэта якога – паляпшэньне эканамічных і палітычных стасункаў зь Вялікай Брытаніяй. Узаемадачыненьні паміж Масквой і Лёнданам пагоршыліся пасьля вайны ў Іраку. Гэта першы дзяржаўны візыт расейскага лідара за апошнія 130 гадоў. У аэрапорце расейскага прэзыдэнта і ягоную жонку сустракаў прынц Чарльз. Каралева Вялікай Брытаніі Елізавета сёньня ладзіць урачыстую вячэру ў гонар расейскага прэзыдэнта і ягонай жонкі Людмілы. Заўтра адбудуцца перамовы Уладзімера Пуціна і прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэра. Лідары будуць абмяркоўваць стасункі паміж краінамі і расейскія пастаўкі энэрганосьбітаў у Эўропу.
XS
SM
MD
LG