Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:01 ]  Палестынскі ўрадовец крытыкуе рэйды ізраільскага войска


ГАЗА. Прадстаўнік палестынскага кабінэту міністарў Ясэр Абэд Рабо ў інтэрвію агенцтву Рэйтэрс заявіў, што ізраільскія рэйды накіраваныя на тое, каб падарваць любы крок наперад у мірным працэсе. Прэм’ер-міністар Палестынскае аўтаноміі Махмуд Абас раней настойліва заклікаў лідараў групоўкі спыніць напады на ізраільцаў і ізраільскія аб’екты. Лідар Хамасу Абдул Азіз Рантысі сёньня заявіў, што групоўка ня можа згадзіцца з гэтым заклікам, таму што працягваюцца напады зь ізраільскага боку.
XS
SM
MD
LG