ГЭБРОН. Ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што яны затрымалі 130 палестынцаў цягам рэйду у гарадох Наблюс і Гэброн. Прадстаўнікі ізраільскага войска паведамілі, што мэтай правядзеньня рэйду было затрыманьне прадстаўнікоў групоўкі Хамас і яе прыхільнікаў.