ЛЁНДАН. Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі паведаміла, што на поўначы ад гораду Басра брытанскія войскі былі абстраляныя невядомымі асобамі. 6 брытанскіх жаўнераў загінулі, 8 былі параненыя. Сёньня ж былі ўзмоцненыя меры бясьпекі вакол нафта- і газаправодаў.