БАГДАД. Пяць іракцаў былі забітыя сёньня ў сутычках з амэрыканскімі вайскоўцамі. У горадзе Фалуджа на захадзе ад Багдаду, нападнікі абстралялі ракетамі амэрыканскіх вайскоўцаў. У адказ амэрыканскія войскі адкрылі вагонь. Адзін з нападнікаў загінуў. У горадзе Рамадзі амэрыканцы абстралялі машыну, кіроўца якой адмовіўся спыніцца на блёк-посьце. Чатыры іракцы былі забітыя, два амэрыканцы параненыя ў выніку перастрэлкі