ХАРТУМ. Міністар замежных справаў Судану Мустафа Асман Ісмаіл цьвердзіць, што 680 тонаў выбухоўкі, знойдзеныя грэцкімі памежнікамі на борце вадаплава "Балтык Скай" прызначаліся для мірных мэтаў. Паводле інфармацыі міністра, выбухоўку замовіла адна з суданскіх фірмаў у туніскай кампаніі, якая спэцыялізуецца на вытворчасьці ваеннага рыштунку.