ШУНЭХ (Ярданія). Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан выступіць сёньня на закрыцьці эканамічнага форуму ў Ярданіі. У часе паседжаньня будуць абмяркоўвацца праблемы Блізкага Ўсходу. Чакаецца, што прадстаўнікі ЗША прапануюць стварыць у рэгіёне зону вольнага гандлю. У папярэднія два дні асноўнымі тэмамі форуму, у якім бяруць удзел блізу аднэй тысячы палітыкаў, бізнэсмэнаў і навукоўцаў, былі рэалізацыя пляну блізкаўсходняга разьвязаньня і аднаўленьне Іраку.