АМАН. Цягам наступных двух тыдняў пачнецца набор вайскоўцаў у йрацкае войска – абвесьціў у часе Ўсясьветнага эканамічнага форуму4 ў Ярданіі кіраўнік часовай амэрыканска-брытанскай адміністрацыі Іраку Пол Брэмэр. Месяц таму паводле ягонага загаду было скасаванае ірацкае міністэрства абароны, якое існавала за рэжымам Садама Хусэйна. Брэмер таксама паведаміў, што ў ліпені будзе створаная Палітычная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх узроўняў ірацкага грамадзтва. Рада будзе прызначаць кіраўнікоў міністэрстваў і фармаваць камісіі для вырашэньня найбольш істотных праблемаў паваеннай рэканструкцыі Іраку, прыватнага прадпрымальніцтва і тэлекамунікацыяў.