Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:15 ]  Чатыры палестынцы загінулі ў часе выбуху ў паласе Газа

ГАЗА (Палестынская Аўтаномія). Чатыры палестынцы загінулі ўчора ўвечары ў часе выбуху ў паласе Газа. Прычыны выбуху пакуль незразумелыя. Палестынскі бок цьвердзіць, што групу мясцовых жыхароў абстраляў ізраільскі танк. Аднак, ізраільскія вайскоўцы заяўляюць, што ў гэтым раёне ў нядзелю вайсковыя аддзелы ня дзейнічалі. Ізраільцы мяркуюць, што палестынцы пераносілі выбухоўку, якая і спрацавала праз іхную неасьцярожнасьць. Тым часам прадстаўнікі ЗША, Эўразьвязу, ААН і Расеі заклікалі Ізраіль і палестынцаў уратаваць плян блізкаўсходняга мірнага разьвязаньня, чыёй рэалізацыі пагражаюць новыя акты гвалту. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл, у прыватнасьці, скрытыкаваў Ізраіль за практыку зьнішчэньня лідараў палестынскіх экстрэмісцкіх груповак. У часе такіх апэрацыяў почасту церпяць мірныя жыхары. Улады Ізраілю заяўляюць, што будуць працягваць ліквідацыю тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG