Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:14 ]  Масква будзе працягваць дапамогу Йрану ў распрацоўцы ядзернай праграмы

МЁРТВАЕ МОРА (Ярданія). Злучаныя Штаты не разглядаюць магчымасьці якіх бы там ні было агрэсыўных дзеяньняў супраць Ірану – заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл. Паводле ягоных словаў, Вашынгтон занепакоены распрацоўкай ядзерных праграмаў і падтрымкай Тэгэранам тэрарыстаў. Прэзыдэнт Расеі Владзімір Пуцін у часе інтэрвію кампаніі Бі-Бі-Сі заявіў, што Масква будзе працягваць дапамогу Йрану ў распрацоўцы ядзернай праграмы. Пуцін падкрэсьліў, што Расея супраць распаўсюджаньня зброі масавага зьнішчэньня, але гэтая тэма не павінна ўжывацца для “выцісканьня” расейскіх кампаніяў з Ірану. ЗША крытыкуюць Расею за супрацоўніцтва з Іранам у ядзернай сфэры і цьвердзяц3ь, што Тэгэран распрацоўвае ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG