Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:13 ]  Больш як 91% выбаршчыкаў узяла ўдзел у рэфэрэндуме ў Таджыкістане


ДУШАНБЭ. Паводле папярэдніх дадзеных, больш як 91% грамадзянаў Таджыкістану ўзяла ўдзел у рэфэрэндуме адносна паправак у Канстытуцыю. Для таго, каб рэфэрэндум адбыўся, дастаткова ўдзелу 50% выбаршчыкаў. Грамадзянам было прапанавана выказаць сваё меркаваньне адносна больш як 50 паправак да таджыцкай канстытуцыі. Найбольш істотная сярод іх дае цяперашняму прэзыдэнту Эмамалі Рахмонаву магчымасьць яшчэ двойчы балятавацца на пасаду кімраўніка дзяржавы, пасьля таго як у 2006 годзе закончыцца цяперашні тэрмін ягоных паўнамоцтваў. Гэткім чынам, Рахмонаў зможа заставацца прэзыдэнтам яшчэ 17 гадоў. Учора ён, аднак, заявіў, што яшчэ ня вырашыў, ці будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на наступны тэрмін.
XS
SM
MD
LG