АРГАНІЗАЦЫЯ АБ'ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Арганізацыя Аб'еднаных Нацыяў абвесьціла, што да канца году сёлета ёй спатрэбяцца прынамсі 259 мільёнаў даляраў для ажыцьцяўленьня самых неабходных праграмаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Іраку. У гэтым тыдні ў штаб-кватэры ААН у Ню-Ёрку пройдзе нарада прадстаўнікоў 50 краінаў, гатовых дапамагчы Іраку. У сустрэчы таксама возьмуць удзел кіраўнікі часовай амэрыканска-брытанскай адміністрацыі ў Іраку. Ва ўчорашняй заяве ААН адзначаецца, што да канца году неабходна разьвязаць асноўныя гуманітарныя праблемы йрацкага насельніцтва дзеля таго, каб у наступным годзе пачаўся паўнавартасны працэс рэканструкцыі эканомікі краіны.