АТЭНЫ. Грэцкая паліцыя вытавіла абвінавачаньні 29-ці антыглябалістам. Ім інкрымінуюцца крымінальныя дзяньні ў часе апошняга дня сустрэчы ў вярхох прадстаўікоў Эўрапэйскага Зьвязу. Напярэдадні ў месьце Салонікі больш двух сотняў анархістаў закідалі паліцыянтаў камянямі й бутэлькамі з запальнай вадкасьцю. Сур'ёзныя страты нанесеныя дзясяткам крамаў, будынкам банкаў, аўтобусным прыпынкам і аўтамабілям. Сёньня ўсе затрыманыя, сярод якіх некалькі замежнікаў, паўстануць перад судзьдзём.