Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:09 ]  На борце вадаплаву знойдзеныя 680 тонаў выбуховых рэчываў


АТЭНЫ. У тэрытарыяльных водах Грэцыі затрыманы грузавы вадаплаў, на борце якога знаходзіліся 680 тонаў выбуховых рэчываў. Паводле міністэрства гандлёвага мараходзтва Грэцыі, вадаплаў ішоў пад сьцягам Каморскіх выспаў, аднак ягоны экіпаж складаецца з грамадзянаў Украіны і Азэрбайджану. Выбухоўка была знойдзеная пры аглядзе вадаплаву вайскоўцамі аддзелаў асобнага прызначэньня. Гэткая практыка колькі месяцаў таму ўведзеная ў Грэцыі і іншых краінах усходняга Міжземнамор'я. Паводле папярэдніх дадзеных, вадаплаў кіраваўся ў адну з афрыканскіх краінаў. Сьледства высьвятляе каму прызначаўся груз.
XS
SM
MD
LG