МАДРЫД. Амаль 200 тысячаў заўзятараў мадрыдзкага футбольнага клюбу «Рэал» выйшлі гэтай ноччу на вуліцы гішпанскай сталіцы, каб адсьвяткаваць перамогу свайго клюбу ў чэмпіянаце Гішпаніі. У 38 гульнях першынства футбалісты «Рэалу» набралі 78 пунктаў і на 2 пункры апярэдзілі сваіх асноўных канкурэнтаў – каманду «Рэал Сасьедад». Гэта ўжо 29-я перамога мадрыдзкага «Рэалу» ў чэмпіянаце краіны. Мадрыдзкі «Рэал» лічыцца самай «зорнай» камандай плянэты.