(БАГДАД) Адзін амэрыканскі жаўнер загінуў і яшчэ адзін быў паранены выбухам гранаты ў выніку нападу на амэрыканскую вайсковую калёну. Напад адбыўся каля гораду Хан-Азад у 20 кілямэтрах на поўдзень ад ірацкай сталіцы. Інцыдэнт адбыўся пасьля выбуху на нафтаправодзе ўчора ўвечары каля гораду Хіт. Амэрыканскае камандаваньне не паведамляе, што сталася прычынай выбуху, аднак міністэрства нафтавай прамысловасьці Іраку назавала гэты выбух актам сабатажу. На мейсцы выбуху працягвае гарэць нафта. Сёньня Ірак упершыню аднавіў пастаўкі сваёй нафты на экспарт