Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:28 ]  МАГАТЭ заклікае Іран да больш актыўнага супрацоўніцтва


(ЯРДАНІЯ) Кіраўнік міжнароднага агэнцтва ў справе ядзернай энэргэтыкі – МАГАТЭ, Мухамэд Аль Барадэй заклікаў Іран да большай каапэрацыі з тым, каб зьняць падазрэньні наконт іранскай ядзернай праграмы. Падчас усясьветнага эканамічнага форуму ў Ярданіі Аль Барадэй заявіў, што хацеў бы, каб супрацоўніцтва зь Іранам у гэтай галіне было больш шырокім, чымся дагэтуль. Ён сказаў, што ў бліжэйшыя месяцы МАГАТЭ павінна атырмаць больш ясную карціну, таго, што адбываецца ў краіне ў гэтай галіне. Агенцтва незадаволенае тым, што Іран не прадаставіў справаздачу аб выкарыстаньні ядзерных матэрыялаў на АЭС, як таго патрабуюць адпаведныя пагадненьні
XS
SM
MD
LG