Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:25 ]  Іранскія сутдэнты патрабуюць вызваліць арыштаваных


(ТЭГЕРАН) Іранскія студэнты запатрабавалі ад парлямэнту, каб той дамогся вызваленьня затрыманых удзельнікаў антыўрадавых маніфэстацыяў. Улады заяўляюць, што ўсяго бюыло затрымана трыццаць чалавек. Але студэнты цьвердзіць, што арыштаваныя прынамсі 500 іх калег. Сёньня каля 20 чалавек падчас сідзячай акцыі пратэсту ля будынку парлямэнту заклікалі дэпутатаў аказаць ціск на праваахоўчыя ворганы з тым, каб яны выпусьцілі студэнтаў, затрыманых цягам апошняга тыдня ў часе акцыяў пратэсту ў Тэгеране ды іншых гарадах. Тым часам, сёньня ў Парыжы дзесяць чалавек, падазраваных у прыналежнасьці да апазыцыйнай іранскай арганізацыі муджахедынаў, былі дастаўленыя на допыт па абвінавачаньні ў сувязях з тэрарызмам. Француская выведка лічыць, што гэтая арганізацыя плянавала тэракты супраць іранскіх амбасадаў у Эўропе
XS
SM
MD
LG