(КІЕЎ) Паводле міністэрства аховы здароўя Ўкраіны, 195
дарослых і 46 дзяцей былі шпіталізаваныя за апошнія дні ў горадзе Сухадольск з дыягназам “гэпатыт А”. З-за аварыі мясцовага вадаправоду жыхары гораду карысталіся заражонай бактэрыямі вадой. Паводле міністэрства, у Сухадольск дастаўленая сьвежая пітная вада. Гэпатыт А ёсьць вострым інфэкцыйным захворваньнем печані, якое часта ўзьнікае пры ўжываньні забруджанай ежы, альбо напояў