САЛОНІКІ (Грэцыя) Паліцыя Грэцыя ўжыла сьлезацечны газ супроць анархістаў, якія разбуралі вітрыны сёньня, у апошні дзень саміту Эўразьвязу. Група анархістаў пакінула мірную дэманстрацыю анты-глябалістаў, каб распачаць гвалтоўныя пратэсты – учыняць падпалы і пагромы. Пацярпелі рэстарацыі McDonalds. Былі арышты. Паведамленьняў пра параненых няма.