НАЙРОБІ (Кенія) Улады Кеніі арыштавалі 36 чалавек пасьля пагрозы тэрарыстычнага нападу на амэрыканскае пасольства, якое з ўвагі на небясьпеку было часова зачыненае. Арышты былі зробленыя пасьля рэйду паліцыі у раёны Найробі, заселеныя пераважна людзьмі з Самаліі. Авіясувязь з Самаліяй забароненая. У 1998 г. Пасольствы ЗША у Кеніі і Танзаніі пацярпелі ад бомбавых нападаў, у якіх абвінавачваецца АльКайда.