БАГДАД. У сталіцы Іраку адбылася дзьвюхтысячная дэманстрацыя пратэсту, арганізаваная мясцовымі шыітамі. Яны пратэставалі супроць цывільнай адміністрацыі Іраку, якую сфармавалі ЗША. Пазьней адбылася яшчэ адна дэманстрацыя пратэсту супроць нястачы працоўных месцаў у Іраку. Няма паведамленьняў пра праявы гвалту ў часе дэманстрацыяў.
Некалькі сотняў амэрыканскіх вайскоўцаў сёньня працягваюць апэрацыю "Скарпіён Пустыні" – рэйды у места Рамадзі, прыкладна у 100 км на захад ад Багдаду. Цэнтральнае камандаваньне ЗША паведаміла, што апэрацыя, якая пачалася на мінулых выходных, была наладжаная, каб вызначыць і абясшкодзіць актывістаў партыі Баас, тэрарыстаў і злачынцаў.