Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:53 ]  Адзін палестынскі вайсковец быў забіты ізраільскімі вайсковымі сіламі на поўдні Газы.

ЕРЫХОН Адзін палестынскі вайсковец быў забіты ізраільскімі вайсковымі сіламі на поўдні Газы. Гэта адбылося праз некалькі гадзінаў пасьля перамоваў Дзяржаўнага сакратара ЗША Коліна Паўэла з кіраўнікамі Ізраілю і Палестыны адносна міру на Блізкім Усходзе. Учора Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заклікаў Ізраіль пакінуць паўночны раён Паласы Газа й Бэтлеем на Заходнім Беразе Ярдану й перадаць гэтыя тэрыторыі пад кантроль палестынскім службам бясьпекі, ня гледзячы нават на тое, што ўзброеныя палестынскія групоўкі не пагаджаюцца спыніць напады на ізраільцаў. Дзяржсакратар ЗША заявіў, што гэта станецца “вельмі дзейсным і важным першым крокам” у рэалізацыі мірнага пляну “дарожная мапа”. Пазьней Колін Паўэл сустракаўся з палестынскім прэм’ер-міністрам Махмудам Абасам, і заявіў яму, што Хамас не з’яўляецца “партнэрам у мірных перамовах”.
XS
SM
MD
LG