Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:23 ]  Трэці, апошні, дзень саміту Эўразьвязу ў Грэцыі.


ПОРТА КАРАС. Сёньня – трэці, апошні дзень саміту Эўразьвязу ў Грэцыі. Лідары краінаў Эўрапейскага Зьвязу сёньня сустрэліся з кіраўнікамі пяці Балканскіх краінаў – Сэрбіі й Чарнагорыі, Македоніі, Альбаніі, Харватыі і Босьніі. Хавьер Саляна, які ачольвае зьнешнюю палітыку Эўразьвязу, заявіў, што прадстаўнікам балканскіх краінаў быў дадзены “вельмі ясны знак”, што для іх краінаў “адкрыты шлях” ў Эўрапейскі Зьвяз. Эўразьвяз мяркуе што арганізаванае злачынства і карупцыя застаюцца “сапраўднай перашкодай” для Балканаў на шляху у Эўразьвяз. Прэм’ер-міністар Грэцыі Костас Сіміціс , які быў старшынёй саміту, сказаў, што Балканскія краіны атрымаюць больш падтрымкі ад ЭЗ дзеля эканамічных і сацыяльных рэформаў – ЭЗ вылучыць дадатковыя 200 млн эўра рэгіёну цягам наступных трох гадоў. Усяго гэтая дапамога за 2000 – 2006 гг. Складзе каля 5 000 млн эўра.
XS
SM
MD
LG