Сёньня выйшла ў сьвет пятая кніга пра хлопчыка-чараўніка “Гары Потэр і ордэн Фэніксу”. Кніжныя крамы Вялікай Брытаніі адчыніліся апоўначы, і тысячы людзей стаялі ў чэргах, каб набыць новы раман. Першыя чатыры кнігі пра Гары Потэра былі выдадзеныя накладам у 200 мільёнаў асобнікаў на 55 мовах у 200 краінах сьвету. Пяты раман быў выдадзены накладам у 13 мільенаў асобнікаў. Маці-адзіночка Джоан Роўлінг, аўтарка кнігаў прыдумала гісторыю пра хлопчыка-чараўніка ў 1990 годзе ў Вялікай Брытаніі. Цяпер яе маёмасьць ацэньваецца ў 400 мільёнаў эўра.